Віншуем з І месцам!

Віншуем з І месцам!

Віншуем каманду тэхнолага-біялагічнага факультэта “Жыць так здорава!” з перамогай у агульнаўніверсітэцкім конкурсе агітбрыгад “Моладзь – за здароўе!”. Конкурс, які ўжо стаў традыцыйным, накіраваны на фарміраванне ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, каштоўнасных адносінаў да свайго здароўя і адказнасці за свае ўчынкі і паводзіны. Неабходна адзначыць, што каманда тэхнолага-біялагічнага факультэта складалася з прадстаўнікоў як старэйшых, так і малодшых курсаў.

Выступленне каманды было яркім, адрознівалася актуальнасцю, пазітыўным падыходам, разнастайнасцю праграмы. Прапагандуючы актыўны, здаровы лад жыцця, студэнты спявалі, танцавалі, жартавалі, малявалі, правялі акцыю “Мяняю цыгарэту на цукерку…”. Усе прысутныя ў зале ў чарговы раз змаглі пераканацца ў тым, што моладзь – за здаровы вобраз жыцця, спорт, сацыяльную актыўнасць, ёй уласціва імкненне зрабіць жыццё больш добрым, весялейшым і цікавейшым.

Дзякуем усім членам агітацыйнай брыгады: Архіпавай Вераніцы, Бачковай Алене, Грышчанка Уладзіміру, Бычыку Раману, Губару Антону, Лужкову Уладзіславу, Іванову Уладзіміру, Бычкоўскай Елізавеце, Кліменка Анастасіі, Кудзіну Антону, Гарбарукаву Паўлу, Фалееву Дзмітрыю, Кандрацьевай Таццяне, Гарулю Аляксандру, Луя Юліі, Туравец Марыі, Лабікаву Аляксею, Барташ Аліне, Занько Максіму за яркае і запамінальнае выступленне.

Віншуем каманду “Жыць так здорава!” з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў і перамог!

31-03-2 31-03-3 31-03-4
31-03-5 31-03-6 31-03-7
31-03-8 31-03-9 31-03-10
31-03-11

Дадатковая інфармацыя