Свята вясны “Наўруз”

Свята вясны “Наўруз”

У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ў рамках адзначэння туркменскага нацыянальнага свята “Наўруз” адбыліся мерапрыемствы рознага характару.

На фізіка-інжынерным факультэце адбылася куратарская гадзіна, у ходзе якой студэнты з Туркменістана расказалі аб гісторыі і традыцыях святкавання “Наўруза”.

Сяброўская сустрэча па футболе паміж зборнымі камандамі туркменскіх студэнтаў адбылася 21 сакавіка 2016 года.

 

Вечар 21 сакавіка туркменскія студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 2, прысвяцілі святкаванню. Джумаева Энеджан, студэнтка фізіка-інжынернага факультэта, расказала аб гісторыі ўзнікнення гэтага прыгожага старажытнага свята, якое сімвалізуе абнаўленне чалавека і прыроды. Традыцыі прадугледжваюць прысутнасць на святочным стале прысмакаў “сумаляк”, прыгатаваных з соку прарошчаных зярнятаў пшаніцы з дабаўленнем цукру і мукі. Студэнтамі былі таксама прыгатаваны разнастайныя прысмакі нацыянальнай кухні з курыцы, рыбы і яек, аздобленыя рознымі вострымі заправамі і ўпрыгожаныя зелянінай. Свята сустракалі ў нацыянальных касцюмах.

22 сакавіка 2016 года ў інтэрнаце № 3 адбылася інфармацыйная гадзіна “Гісторыя і традыцыі свята “Наўруз””. У цеснай і сяброўскай абстаноўцы беларускія студэнты даведаліся аб традыцыях свята “Наўруз”, а таксама паглядзелі дакументальны фільм аб дзіўнай краіне Туркменістан. Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святочных мерапрыемстваў прынялі студэнты 4 курса 1 групы філалагічнага факультэта Хезрэткуліеў Даўран, Бабамурадава Зейнал і Джангелдыева Шырын.

У дысказале галоўнага корпуса ўніверсітэта 22 сакавіка адбыўся дыска-вечар, які завяршыў святкаванне “Наўруз-байрама”. Вечар быў насычаны разнастайнай музыкай: як народнай, так і сучаснай. Візітнай карткай вечара стаў танец “Лезгінка”, які сімвалізуе душы ганарлівых, свабодалюбівых, тэмпераментных, мужных туркменскіх юнакоў і заварожвае грацыёзнай пластыкай дзяўчат.

25 1 25 2
25 3 25 5

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя