«Настаўнік – не прафесія, а жыццё…»

«Настаўнік – не прафесія, а жыццё…»

 

23.03.2016 на філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча студэнтаў завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Гісторыя” з дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі, ветэранам педагагічнай працы Герцыкам А.В.

Больш 30 гадоў Аляксандр Віктаравіч выкладае гісторыю рускай і зарубежнай літаратуры для студэнтаў-філолагаў у нашым універсітэце. Яго прызванне – літаратура, а захапленне – творчасць. Аляксандр Віктаравіч піша апавяданні, нарысы, вершы. На сустрэчы прагучалі яго лірычныя творы, прысвечаныя ўніверсітэту і яго студэнтам. Адбыўся адкрыты творчы дыялог, у ходзе якога студэнты прыйшлі да высновы: “калі настаўнік аб’ядноўвае ў сабе любоў да справы і да вучняў, ён – дасканалы настаўнік”.

25 1 1 25 1 2
25 1 3 25 1 4

 

Дадатковая інфармацыя