Мазырскі ўніверсітэт у цэнтры Рэспубліканскага студэнцкага спорту

Мазырскі ўніверсітэт у цэнтры Рэспубліканскага студэнцкага спорту

24-03-1

18 сакавіка 2016 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося пасяджэнне прэзідыума “Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Дубкоўскі, рэктары і прарэктары ВНУ, кіраўнікі і спецыялісты Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч, намеснік старшыні Мазырскага выканаўчага камітэта Фелікс Фёдаравіч Галюк, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Любоў Сцяпанаўна Клепчукова, дырэктары Мазырскіх ДзЮСШ.

 

Рэктарам універсітэта, Заслужаным работнікам адукацыі Валянцінам Васільевічам Валетавым, дэлегацыі БАСС, гасцям універсітэта была прадстаўлена спартыўная інфраструктура нашага ўніверсітэта, а таксама спартыўныя аб’екты горада Мазыра, з якімі вядзецца цеснае супрацоўніцтва ўніверсітэта па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву нацыянальнай каманды па розных відах спорту.

Для членаў БАСС і гасцей універсітэта былі падрыхтаваны выставы навуковых, вучэбных, творчых і спартыўных дасягненняў факультэтаў, аддзелаў і ў цэлым нашага ўніверсітэта.

На пасяджэнні Выканаўчага камітэта БАСС былі разгледжаны праблемныя пытанні развіцця студэнцкага спорту ва ўстановах вышэйшай адукацыі, арганізацыі і правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў “Фестываль неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў”.

Кіраўніцтва БАСС і госці высока ацанілі арганізацыйную і метадычную падрыхтоўку планавых мерапрыемстваў і добразычлівы прыём калектыву нашага ўніверсітэта на Мазырскай зямлі.

 

24-03-20 24-03-21 24-03-29
24-03-22 24-03-23 24-03-24
24-03-25 24-03-27 24-03-28
24-03-33 24-03-30 24-03-31
24-03-32 24-03-37 24-03-34
24-03-35 24-03-36 24-03-38
24-03-48 24-03-39 24-03-40
24-03-41 24-03-42 24-03-43
24-03-44 24-03-45 24-03-46
24-03-47

Дадатковая інфармацыя