Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя-семінар “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнаснасці сацыяльных работнікаў: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы”

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя-семінар “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнаснасці сацыяльных работнікаў: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы”

24 сакавіка 2016 года на базе УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя-семінар “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнаснасці сацыяльных работнікаў: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы”. У канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты ў галіне арганізацыі сацыяльнай і сацыяльна-педагагічнай работы, выкладчыкі і студэнты.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вядучы спецыяліст універсітэта Ірына Уладзіміраўна Журлова выступіла з цікавым і пазнавальным дакладам “Інклюзіўная адукацыя і сацыялізацыя навучэнцаў з асаблівымі патрэбамі: міжнародны вопыт”, у рамках якога прадставіла аналіз практычнай рэалізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах інклюзіі Германіі, Венгрыі, Аўстрыі і Італіі.

Метадыст ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Андрыеўская Таццяна Леанідаўна расказала аб спецыфіцы работы з рознымі катэгорыямі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі. Накірункі дзейнасці Цэнтра арыентаваны на работу з адоранымі навучэнцамі, дзецьмі-інвалідамі, “цяжкімі падлеткамі” і ўсімі жадаючымі эфектыўна і займальна праводзіць вольны час з карысцю для ўласнага развіцця і дапамогі людзям.

Марыненка Алена Мікалаеўна, старшыня Мазырскай раённай арганізацыі “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”, наглядна прадставіла накірункі дзейнасці дадзенага аб’яднання. Алена Мікалаеўна падзякавала студэнтам-валанцёрам, якія прымаюць актыўны ўдзел у розных акцыях і мерапрыемствах па аказанні дапамогі і падтрымкі розным катэгорыям грамадзян.

Юшчанка Наталля Уладзіміраўна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Мазырскага ТЦСАН, выступіла з дакладам на тэму “Сацыялізацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ва ўмовах аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН”, у якім вызначыла спецыфіку і накірункі дзейнасці аддзялення.

Не засталіся абыякавымі і падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, якія глыбока закранулі гасцей канферэнцыі не толькі выставай сваіх творчых работ, што здзіўлялі фантазіяй і майстэрствам, але і сваімі танцавальнымі і музычнымі нумарамі.

Праблемы людзей, якія адчуваюць патрэбу ў дапамозе, разуменні і чалавечай увазе, не маглі пакінуць абыякавымі нікога з прысутных у зале.

 

 

Студентка третьего курса
технолого-биологического факультета
специальности «Социальная работа (социально-педагогическая деятельность)»
Песоцкая Виктория

 

Дадатковая інфармацыя