“Універсітэцкая субота” на фізіка-інжынерным факультэце

“Універсітэцкая субота” на фізіка-інжынерным факультэце

19 сакавіка 2016 года фізіка-інжынерны факультэт прыняў эстафету прафарыентацыйнага праекта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пад назвай “Універсітэцкая субота”. Больш за 180 навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мазыра і Мазырскага раёна прыехалі ва ўніверсітэт атрымаць новыя веды, пашырыць навуковы і культурны кругагляд, акунуцца ва ўніверсітэцкі акадэмічны асяродак, прафесійна самавызначыцца.

Праграма ўніверсітэцкай суботы:

1030 - 1100 (фае корпуса № 1) – Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Выстава дасягненняў факультэта.

1100 - 1130 (аўдыторыя № 211) – Візітка фізіка-інжынернага факультэта.

1130 - 1230 (аўдыторыя № 319) –  Актуальныя навуковыя даследаванні ў галіне электрамагнітных з’яў. Савенка У.С., загадчык кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі.

1130 - 1230 ўдыторыя № 324) – Актуальныя навуковыя даследаванні ў галіне оптыкі. Кулак Г.В., прафесар кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі.

1130 - 1230 (аўдыторыя № 424) – Галаграфія і даследчыя задачы па фізіцы. Шапялевіч В.В., загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі.

1130 - 1230 (аўдыторыя № 213) – Воблачныя тэхналогіі. Загорскі А.Я., дацэнт кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі.

1130 - 1230 (аўдыторыя № 206) – Метады рашэння тэставых заданняў па матэматыцы (на прыкладзе ІІ этапу рэпетыцыйнага тэставання 2015–2016 навуч. года). Іваненка Л.А., загадчык кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі.

1130 - 1230 (аўдыторыя № 211) – Аб перспектывах падрыхтоўкі педагога-інжынера. Макаранка А.У., старшы выкладчык кафедры асноў будаўніцтва і методыкі выкладання будаўнічых дысцыплін, Ляшкевіч М.Л., старшы выкладчык кафедры асноў будаўніцтва і методыкі выкладання будаўнічых дысцыплін.

1130 - 1230 (аўдыторыя № 313) – Выбар прафесіі: псіхалагічная дыягностыка і кансультаванне. Мураўёва А.С., старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання.

Праграму дапамагалі ўвасабляць у жыццё валанцёры з ліку студэнтаў-актывістаў факультэта. Была прадстаўлена праграма-візітка фізіка-інжынернага факультэта з нумароў мастацкай самадзейнасці.

Далей дэканам факультэта Кавальчук І.М. былі прадстаўлены накірункі падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце, дадзены падрабязныя каментарыі па асаблівасцях паступлення ў 2016 годзе на спецыяльнасці факультэта.

Затым навучэнцы атрымалі магчымасць зносінаў напрамую з прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта. У рамках праграмы прайшлі мерапрыемствы рознай накіраванасці: семінары вядучых вучоных факультэта, заняткі-практыкум па рашэнні тэставых заданняў па матэматыцы, псіхалагічная дыягностыка і кансультаванне перад выбарам прафесіі, лекцыя-дэманстрацыя аб перспектывах прафесійнай падрыхтоўкі педагога-інжынера.

Універсітэцкая субота на фізіка-інжынерным факультэце прайшла ў добразычлівай абстаноўцы. Абітурыенты і іх педагогі, якія прыйшлі на сустрэчу, напрыканцы мерапрыемстваў дзякавалі дэканату факультэта, загадчыкам кафедр за цудоўна арганізаваную сустрэчу. “Універсітэцкая субота” для абітурыентаў – гэта цудоўная магчымасць на нейкі час паглыбіцца ва ўніверсітэцкае жыццё і адчуць сябе яго паўнапраўным удзельнікам.

Дарагія абітурыенты! Сардэчна запрашаем у нашу дружную сям’ю фізіка-інжынернага факультэта!

 

24-03-01 24-03-02 24-03-03
24-03-04 24-03-05 24-03-06
24-03-07 24-03-08 24-03-09
24-03-10 24-03-11 24-03-12
24-03-13 24-03-14 24-03-15
24-03-16 24-03-17 24-03-18

Дадатковая інфармацыя