Студэнцкая моладзь супраць наркотыкаў

Студэнцкая моладзь супраць наркотыкаў

         1 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь праводзяцца акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі.

На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага выкарыстання наркотыкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых сродкаў стала актуальнай для большасці краін свету, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь.

Распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах, уяўляе глабальную пагрозу для здароўя насельніцтва, эканомікі краіны, правапарадку і бяспекі дзяржавы.

Актыў ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і супрацьдзеяння наркатычнай залежнасці ў маладзёжным асяродку правёў акцыю па распаўсюджванні інфармацыйных буклетаў і лістовак з прафілактычнай інфармацыяй. Акцыя адбылася на адным з перапынкаў у галоўным корпусе ўніверсітэта.

 

Сакратар ПА ГА “БРСМ”
УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
Т.В. Процка

 
 

Дадатковая інфармацыя