Дзень адкрытых дзвярэй на філалагічным

Дзень адкрытых дзвярэй на філалагічным

29-02-06

Лозунг на ўсе часы апраўданы:

Будучыня – гэта філфак і мы!

27.02.2016 на філалагічным факультэце на базе Цэнтра русістыкі адбылася сустрэча старшакласнікаў школ Палескага рэгіёна з выкладчыкамі і студэнцкім актывам факультэта. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Мазыра”, ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна”, ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ельска”, ДУА “Варатынская сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна”.

Будучых абітурыентаў нашага ўніверсітэта добразычліва сустракалі члены студэнцкага савета і адміністрацыя філалагічнага факультэта. Да старшакласнікаў звярнулася дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В., якая расказала аб гісторыі і развіцці факультэта, аб магчымасцях атрымання сучаснай гуманітарнай адукацыі і фундаментальнай навуковай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў. Выпускнікі школ былі праінфармаваны аб спецыяльнасцях 2016 г. і ўступных іспытах.

Студэнты спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова” Хадунькова Ю., Воднеў А., Халыкаў Б. зацікаўлена расказалі аб ролі замежных моў у жыцці сучаснай моладзі. Шырко Г., прадстаўніца спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Гісторыя”, дапамагла прысутным паглыбіцца ў атмасферу рускай культуры, прачытала верш І. Буніна “Слова”, у якім выказала сваю любоў да вялікай рускай мовы. Латышаў К., Кавалевіч В., студэнты спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”, пазнаёмілі гасцей з разнастайным, цікавым, яркім, насычаным студэнцкім жыццём.

Дзень адкрытых дзвярэй на філалагічным факультэце завяршыўся студэнцкай акцыяй “Пажаданне абітурыенту – 2016”.

Паважаныя абітурыенты – 2016!
Запрашаем вас на вучобу!
Філфак – ваш выбар!

 

29-02-07
29-02-08
29-02-09 29-02-15
29-02-10 29-02-11
29-02-12 29-02-13
29-02-14 29-02-16
29-02-17 29-02-18
 

Дадатковая інфармацыя