17 лістапада – Дзень самакіравання ва ўніверсітэце

17 лістапада – Дзень самакіравання ва ўніверсітэце

14-11-01У рамках святкавання Міжнароднага Дня студэнта ў нашым універсітэце 17 лістапада 2015 года на факультэтах і ў інтэрнатах будзе арганізаваны і праведзены Дзень самакіравання.

Мэтай мерапрыемства з’яўляецца заахвочванне студэнцкай моладзі да працэсаў кіравання ўстановай вышэйшай адукацыі, удасканальванне форм і метадаў узаемадзеяння студэнцкай моладзі з кіраўніцтвам універсітэта, адміністрацыяй факультэтаў.

Студэнцкае самакіраванне ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з’яўляецца адной з форм выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне ўсебакова развітай творчай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, падрыхтоўку сучасных кваліфікаваных спецыялістаў.

Палажэнне аб Дні самакіравання 

Дадатковая інфармацыя