Студэнты філалагічнага факультэта на Рэспубліканскім валанцёрскім трэнінгу па Міжнародным гуманітарным праве

Студэнты філалагічнага факультэта на Рэспубліканскім валанцёрскім трэнінгу па Міжнародным гуманітарным праве

11–13 лістапада 2015 года ў г. Мінску праходзіў рэспубліканскі трэнінг па Міжнародным гуманітарным праве для прадстаўнікоў абласных валанцёрскіх саветаў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Гомельскую вобласць прадстаўлялі студэнты 4 курса філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, члены абласнога валанцёрскага савета – Кірыл Латышаў і Ілона Сініцкая.

Падчас правядзення трэнінгу ўдзельнікі атрымалі актуальныя і сістэматызаваныя веды аб Міжнародным гуманітарным праве, спецыфіцы і галінах яго выкарыстання, аб прынцыпах і метадах нефармальнай адукацыі. Падчас абмеркаванняў практычных заданняў валанцёры БТЧК мелі магчымасць абмяняцца вопытам у розных накірунках сваёй работы, паспрабаваць сябе ў ролі інструктараў па Міжнародным гуманітарным праве.

Па заканчэнні трэнінгу В.В. Калбанаў, Генеральны Сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, уручыў валанцёрам Рэспублікі сертыфікаты інструктараў па Міжнародным гуманітарным праве.

Дадатковая інфармацыя