Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

02.11.2015 у рамках вучэбнага курса “Тэарэтычныя асновы сацыяльнай работы” студэнты 2 курса 1 групы факультэта тэхналогіі (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) наведалі Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне г. Мазыра. Адбылася сустрэча з галоўным спецыялістам аддзела сацыяльна-працоўных адносінаў Новік Аленай Пятроўнай.

Алена Пятроўна правяла студэнтаў па карыдорах установы, прадставіла аддзелы, расказала аб накірунках іх дзейнасці, асаблівасцях працы спецыялістаў упраўлення. Размова ішла аб інфармацыйным забеспячэнні працэсу вядзення спраў грамадзян, новай інфармацыйнай праграме, яе магчымасцях.

Другая частка экскурсіі праходзіла ў архіве ўстановы. Тамара Мікалаеўна гаварыла аб асаблівасцях архіўнай дзейнасці, змесце спраў грамадзян, а таксама магчымасцях, якія адкрывае архіў у гістарычным досведзе.

Неабходна адзначыць, што студэнты праяўлялі жывы інтарэс да ўсяго, што пачулі, успрыняцце інфармацыі суправаджалася рэфлексіяй студэнтаў. Яны суадносілі свае індывідуальныя асаблівасці, інтарэсы і перавагі з патрабаваннямі, якім павінны адпавядаць спецыялісты ўстановы, са спецыфікай іх працы ў цэлым. Бо гэта работа, якая звязана са зносінамі з людзьмі і патрабуе ўвагі да іх рэальных жыццёвых сітуацый, суправаджаецца адначасова вядзеннем дакументацыі. І ўсё гэта ў сукупнасці дастаткова адказна, патрабуе настойлівасці, уважлівасці спецыяліста.

Дадатковая інфармацыя