Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

17–18 кастрычніка 2015 г. у Мазыры праходзіла VII Міжнародная спартакіяда сярод інвалідаў-калясачнікаў, у якой прынялі ўдзел спартсмены-калясачнікі з Беларусі (Мазыр, Гомель, Мінск, Бабруйск, Віцебск, Орша, Жлобін, Пінск, Хойнікі і інш.) і Расіі (Бранск). У рамках спартакіяды адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе, дартсе, стральбе з вінтоўкі, а таксама гонкі на калясках.

У гэтым мерапрыемстве давялося прыняць удзел у якасці валанцёраў і студэнтам факультэта тэхналогіі спецыяльнасці “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)” (прадстаўнікі 1–5 курсаў). У першы дзень адбыліся спаборніцтвы па стральбе з вінтоўкі і настольным тэнісе, дзе студэнты выступілі ў ролі памочнікаў спартсменаў. Студэнты не толькі пазнаёміліся і мелі зносіны са спартсменамі-калясачнікамі з Беларусі і Расіі, але і спрабавалі свае сілы ў сяброўскіх партыях па настольным тэнісе. На працягу двух дзён яны таксама дапамагалі з арганізацыяй пітання ўдзельнікаў спартакіяды. Упэўнены, што гэтае мерапрыемства запомніцца як яркая падзея не толькі спартсменам-удзельнікам, але і валанцёрам. 

      

Дадатковая інфармацыя