Семінар “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі” на факультэце ДіПА

Семінар “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі” на факультэце ДіПА

14-10-22  13.10.2015 г. на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбыўся семінар “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі”, які прайшоў пад дэвізам: “Мы – патрыёты сваёй краіны”.

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні семінара прынялі студэнты 3 курса 3 групы (спецыяльнасць “Лагапедыя”). Дакладчыкі падрыхтавалі цікавыя звесткі аб гісторыі нашай краіны, Гомельскай вобласці, горада Мазыра.

Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта ДіПА Карповіч І.А. расказала аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, аб дасягненнях і перспектывах развіцця краіны.

Упрыгожаннем семінара сталі відэапрэзентацыі аб родным краі, вершы і песні, якія прагучалі ў выкананні Ушаковай А., Лугоўскай Т. і інш.

Мерапрыемства дадзенай накіраванасці садзейнічае фарміраванню ў студэнцкай моладзі пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за сваю краіну. 

14-10-23 14-10-26
14-10-25 14-10-27 14-10-24

Дадатковая інфармацыя