Маладосць – лепшы час для рэалізацыі магчымасцей!

Маладосць – лепшы час для рэалізацыі магчымасцей!

23-09-121 верасня 2015 года старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Андрэевіч Дворнік правёў сустрэчу з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкім актывам вобласці ў якасці даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі і нашага ўніверсітэта: рэктар Валянцін Васільевіч Валетаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Мікалаеўна Кралевіч, прарэктары, дэканы, супрацоўнікі і студэнты ўсіх факультэтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

У дыялогу з моладдзю губернатар даў разгорнутую характарыстыку сацыяльна-эканамічнага становішча вобласці, зрабіўшы акцэнт на рабоце рэальнага сектара эканомікі, ад эфектыўнасці якога залежыць развіццё сацыяльных накірункаў.

Звяртаючыся да моладзі, Уладзімір Андрэевіч адзначыў, што ў любым узросце вельмі важна ўкладваць у справу душу і сілы. Пры гэтым моладзі неабходна выкарыстоўваць усю сваю энергію ўжо зараз, каб дасягнуць жаданага ў будучыні.

На сустрэчы з губернатарам прысутнічала больш за 250 чалавек. Маладыя людзі цікавіліся ўмовамі атрымання арэнднага жылля, ільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, развіццём міжнародных эканамічных сувязей, а таксама асаблівасцямі рынка працы ў Гомельскай вобласці. Узнімаліся таксама пытанні аб планах па стварэнні новых аб’ектаў інфраструктуры, мерах па падтрымцы маладых спецыялістаў, развіцці перспектыўных галін прамысловасці. 

23-09-2 23-09-3
23-09-4 23-09-5
23-09-6

Дадатковая інфармацыя