Дагавор аб супрацоўніцтве

Дагавор аб супрацоўніцтве

29-05-1615 верасня 2015 года заключаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж кафедрай англійскай мовы і МВЗМ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і адміністрацыяй школы Норвік з Галандыі.

Нагадаем, што ў маі 2015 г. адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў з настаўнікамі і вучнямі школы Норвік. Тады на сустрэчу ва УА МДПУ прыехала звыш 20 чалавек.

Праграма сустрэчы ўключала майстар-класы, праведзеныя галандскімі настаўнікамі, фрагменты заняткаў выкладчыкаў кафедры. Адбыўся карысны прафесійны абмен думкамі па пытаннях выкладання англійскай мовы, арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння, выкарыстання прыёмаў групавой і парнай работы і тэхналогіі вучэбнага супрацоўніцтва на ўроках. На майстар-класах прысутнічалі студэнты 4 курса, якія таксама ўдзельнічалі ў метадычным аналізе праведзеных заняткаў.

Студэнты і навучэнцы правялі таварыскі баскетбольны матч. А таксама мелі магчымасць нефармальных іншамоўных зносінаў з аднагодкамі з Галандыі.

Закончылася гэтая першая сустрэча канцэртам, які быў арганізаваны сіламі студэнтаў і выкладчыкаў, нумары якога былі сустрэты авацыямі з боку гасцей. Усе песні выконваліся на англійскай мове.

Каманда перакладчыкаў з ліку студэнтаў працавала з дэлегацыяй Галандскага дабрачыннага фонда “Дапамога дзецям Чарнобыля” з 25 па 28 мая ў Ельскім і Нараўлянскім раёнах, дапамагаючы ажыццяўляць дабрачынную дапамогу і зносіны з сем’ямі, якія накіроўваюць дзяцей на аздараўленне ў Галандыю. Кіраўнікі фонда высока ацанілі дапамогу нашых студэнтаў-перакладчыкаў і іх веданне англійскай мовы. А нашы студэнты мелі магчымасць удасканальваць англійскую мову ў зносінах з іншаземцамі.

У далейшых планах кафедры: абмен студэнтамі для стажыроўкі па методыцы выкладання англійскай мовы на базе дадзенай школы. Плануецца таксама аказанне перакладчыцкіх паслуг Галандскаму дабрачыннаму фонду “Дапамога дзецям Чарнобыля” і развіццё іншых накірункаў дзейнасці. 

Дадатковая інфармацыя