II афіцыйны візіт японскай дэлегацыі ва УА МДПУ імя І.П.Шамякіна
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.10.2013 13:09
4 кастрычніка адбыўся другі афіцыйны візіт японскай дэлегацыі ва УА МДПУ імя І.П.Шамякіна. Сустрэча прафесараў педагагічнага факультэта ўніверсітэта Саітама з адміністрацыяй, навукоўцамі, студэнтамі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна праходзіла на біялагічным факультэце.
У межах круглага стала абмяркоўваліся напрамкі магчымага супрацоўніцтва, асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу на біялагічным факультэце і ў педагагічных ВНУ ў цэлым.
Асаблівую цікавасць з боку японскай дэлегацыі выклікаў перадавы вопыт Рэспублікі Беларусь, Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта ў прыватнасці, у падрыхтоўцы педагагічных кадраў у сферы інфармацыйнай дзейнасці аб радыяцыйнай бяспецы.