Рыхтуецца да выдання вучэбны дапаможнік «Этнічная педагогіка беларусаў»

Рыхтуецца да выдання вучэбны дапаможнік «Этнічная педагогіка беларусаў»

ethnopedagogika

Паважаныя калегі!

У адпаведнасці з пп. 14.2 пратакола даручэнняў Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка ад 07.03.2012 № 34/пр, а таксама інфармацыйным лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 04-01-07/0-231/1 ад 12.06.2012 ў ВНУ ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па адраджэнні народнай педагогікі.

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна» рыхтуе да выдання вучэбны дапаможнік «Этнічная педагогіка беларусаў», распрацаваны канд. пед. навук, дацэнтам Болбасам В.С. Навучальнаму выданню прысвоены грыф вучэбна-метадычнага аб'яднання па педагагічнай адукацыі (рашэнне № 162 ад 13/03/2013 ВМА ПА).

У дапаможніку прадстаўлены план, праграма, метадычныя рэкамендацыі і матэрыялы для паглыбленага вывучэння этнапедагагічнай спадчыны беларускага народа.

У выпадку зацікаўленасці ў набыцці дадзенага выдання, просім вас да 25.06.2013 года высылаць заяўкі (узор прыкладаецца) з указаннем неабходнай колькасці асобнікаў на адрас: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247760, г. Мазыр, вул. Студэнцкая, 28, каб. 219.

За даведкамі звяртацца па тэлефонах:

  • 8-0236-32-50-61 (прыёмная першага прарэктара),
  • 8-0236-32-46-29 (рэдакцыйна-выдавецкі аддзел).

Узор заяўкі 

Дадатковая інфармацыя