Навукова-метадычны семінар "Арганізацыя арніталагічных назіранняў у школах г. Мазыра»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.04.2013 13:31
25 красавіка 2013 г. у філіяле кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на базе ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра" адбыўся навукова-метадычны семінар "Арганізацыя арніталагічных назіранняў у школах г. Мазыра".
У рабоце семінара прынялі ўдзел метадыст аддзела адукацыі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта М.М. Вягера, выкладчыкі біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, настаўнікі і навучэнцы сярэдніх школ г. Мазыра.
Адкрываючы семінар, загадчык кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук І.В. Катовіч пазнаёміў прысутных з інфармацыяй пра новыя спецыяльнасці, якія адкрыліся на біялагічным факультэце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, і звярнуў увагу настаўнікаў і вучняў школ на асаблівасці навукова-даследчай работы і ўзаемадзеянне ў сістэме "ВНУ-школа" ў сучасных умовах.
У рамках семінара выступілі асістэнт кафедры біялогіі В.А. Назарчук (тэма даклада "Птушкі як аб'ект даследчай работы навучэнцаў школ") і студэнтка 4-га курса біялагічнага факультэта Л.Н. Капліч (тэма даклада "Ахоўныя віды птушак Мазырскага раёна").
Загадчык кафедры біялогіі
І.В. Катовіч адкрывае семінар
Асістэнт кафедры біялогіі В.А. Назарчук
выступае з дакладам
"Птушкі як аб'ект даследчай работы навучэнцаў школ"
Студэнтка 4-га курса біялагічнага факультэта Л.Н. Капліч
выступае з дакладам "Ахоўныя віды птушак Мазырскага раёна"