Са словамі падзякі

Са словамі падзякі

blagodarnost

На імя рэктара УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна" Валянціна Васільевіча Валетава атрыманы  ліст падзякі ад начальніка аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Л.С.Клепчуковай і дырэктара ДУА "Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра" А.А.Хамутоўскай.

 

У лісце гаворыцца:

«Аддзел адукацыі Мазырскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра" выказваюць падзяку выкладчыкам кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі, асабіста доктару тэхнічных навук, прафесару Савенка Уладзіміру Сямёнавічу за плённае супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы вучняў школы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы.

Мы дзякуем Вам і ўсяму калектыву выкладчыкаў кафедры за пастаянную дапамогу, падтрымку і тэарэтычную падрыхтоўку нашых навучэнцаў да розных конкурсаў і алімпіяд.

Такая сумесная праца дае вынікі. Вучань 10 класа Рэпнік Станіслаў стаў прызёрам рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы (дыплом 3 ступені). Мы высока цэнім энтузіязм, адказнасць і высокі прафесіяналізм Савенкі У.С., выкладчыкаў кафедры і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва з універсітэтам».

 

Дадатковая інфармацыя