Паважаныя абітурыенты!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.04.2013 21:38
КАФЕДРА ІНФАРМАТЫКІ І МВІ запрашае Вас паступаць на спецыяльнасць “Прыкладная матэматыка”.
Спецыяльнасць “Прыкладная матэматыка” адносіцца да прыродазнаўчанавуковага профілю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай матэматычнай адукацыяй, уваходзіць у групу спецыяльнасцяў “Матэматычныя навукі”. Курс навучання забяспечвае атрыманне прафесійнай кваліфікацыі “матэматык-праграміст”.
Падрыхтоўку спецыялістаў на факультэце забяспечвае высокакваліфікаваны выкладчыцкі склад. Створаны ўсе ўмовы для Вашай творчай і прафесійнай самарэалізацыі – на факультэце дзейнічаюць 9 студэнцкіх навуковых гурткоў. Студэнты фізіка-матэматычнага факультэта рэгулярна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, праграміраванні.
Выпускнік спецыяльнасці “Прыкладная матэматыка” можа працягнуць навучанне ў магістратуры ўніверсітэта па спецыяльнасцях:
- “Фізіка”,
- “Матэматыка”,
- “Педагогіка”,
ў аспірантуры па спецыяльнасцях:
- “Оптыка”,
- “Фізіка кандэнсаванага стану”,
- “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)”.
На фізіка-матэматычным факультэце, пры якім адкрыта спецыяльнасць "Прыкладная матэматыка", вялікая ўвага надаецца арганізацыі цікавага і змястоўнага вольнага часу студэнтаў: функцыянуюць гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі, пастаянна праводзяцца творчыя вечары, сустрэчы з цікавымі людзьмі, экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі і краін СНД.
Выпускнікі гэтай спецыяльнасці сёння з'яўляюцца найбольш запатрабаванымі на рынку працы. Іх можна сустрэць у акадэмічных навуковых установах, у банках і фінансавых кампаніях, у канструктарскіх бюро і галіновых НДІ, у органах дзяржаўнага кіравання і сілавых структурах, усюды, дзе запатрабаваны прафесійныя веды ў галіне матэматыкі і інфарматыкі.
ТАКІМ ЧЫНАМ,
калі Вы хочаце атрымаць сучасную навуковую прыродазнаўчую адукацыю,
калі Вас прыцягваюць дакладныя навукі,
калі Вы хочаце стаць паспяховым чалавекам, – Вы наш абітурыент.
У нас Вам будзе цікава!