24 сакавіка 2013 пайшоў з жыцця выдатны чалавек, педагог, таленавіты вучоны Судзібор Рыгор Прохаравіч

24 сакавіка 2013 пайшоў з жыцця выдатны чалавек, педагог, таленавіты вучоны Судзібор Рыгор Прохаравіч

sudibor

Судзібор Рыгор Прохаравіч нарадзіўся 1 студзеня 1933 г. у в Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Большая частка жыцця Рыгора Прохаравіч звязана з УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. Тут ён прайшоў шлях ад студэнта да дэкана фізіка-матэматычнага факультэта.

Пасля заканчэння ў 1956 годзе з адзнакай фізіка-матэматычнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута працаваў выкладчыкам у Мазырскім медыцынскім вучылішчы, дырэктарам Мала-Аўцюкоўскія сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна.

З 1964 года працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце. З 1975 года па 1979 год завочна вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім дзяржаўным інстытуце, у 1981 годзе паспяхова абараніў дысертацыю, атрымаў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук. У 1985 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 1981 годзе Рыгор Прохаравіч абраны дэканам фізіка-матэматычнага факультэта. За 18 гадоў работы на гэтай пасадзе ён унёс значны ўклад у развіццё факультэта і ўніверсітэта.

З 2000 па 2012 гг. Рыгор Прохаравіч – дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі. Шмат гадоў узначальваў савет ветэранаў універсітэта.

Якую б пасаду ні займаў Рыгор Прохаравіч, ён заўсёды працаваў прафесійна, адказна, творча.

За працоўныя заслугі і высокі прафесіяналізм ён узнагароджаны значкамі “Выдатнік народнай асветы СССР”, “Выдатнiк народнай асветы БССР”, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі СССР, БССР, іншымі граматамі і падзякамі.

Рыгор Прохаравіч быў яркім прыкладам сціпласці, чалавекалюбства, спагадлівасці, душэўнай чуласці і ўважлівасці да людзей. Ён карыстаўся заслужаным аўтарытэтам і вялікай павагай з боку ўсіх, хто яго ведаў, працаваў і меў зносіны з ім. Сябры, калегі і студэнты любілі яго і шанавалі яго прафесійныя і чалавечыя якасці.

Рыгор Прохаравіч быў выдатным бацькам, дзядулем, уважлівым мужам.

Калегі, сябры, вучні Рыгора Прохаравіч Судзібора глыбока смуткуюць з нагоды яго смерці і прыносяць свае спачуванні родным і блізкім.

Светлая памяць аб Рыгору Прохаравічу назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Рэктарат, выкладчыкі і студэнты

УА МДПУ імя І.П.Шамякіна

Дадатковая інфармацыя