Віншуем!

Віншуем!

27-122 сакавіка 2013 г каманда ўніверсітэта “Усё па Фрэйду” ўдзельнічала ў міжуніверсітэцкай алімпіядзе па асновах педагогікі і псіхалогіі ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны” і заняла другое агульнакаманднае месца і першыя месцы ў творчым конкурсе, конкурсе-размінцы “Інсайт-камунікацыя”, у прэзентацыі каманды і вырашэнні творчых задач.

 

 

Нашы пераможцы:

1.Астрэйка Наталля, студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта (3 курс 2 група);

2.Самойленка Марыя, студэнтка філалагічнага факультэта (3 курс 1 група);

3.Струкаў Яўген, студэнт філалагічнага факультэта (3 курс 2 група);

4.Чарнушэвіч Юльяна, студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (3 курс 2 група);

5.Сілівончык Кацярына, студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (3 курс 2 група);

6.Яраш Валянцін, студэнт факультэта тэхналогіі (3 курс 1 група);

7.Турцэвіч Дзмітрый, студэнт фізіка-матэматычнага факультэта (2 курс 3група);

8.Карповіч Наталля, студэнтка факультэта тэхналогіі (2 курс 3 група).

Дадаткова каманда была адзначана дыпломамі як «Лепшы псіхолага-педагагічны тэатр», за глыбіню бачання сябе ў прафесіі, за псіхолага-педагагічную паэтыку.

Астрэйка Наталля, Сілівончык Кацярына былі ўзнагароджаны дыпломамі як цудоўныя актрысы, а Яраш Валянцін – за выдатна выкананы РЭП.

27033 27-2 27031
27-3 27-4 27-6

 

Дадатковая інфармацыя