Сустрэча адміністрацыі ўніверсітэта з замежнымі студэнтамі

Сустрэча адміністрацыі ўніверсітэта з замежнымі студэнтамі

inostr1

 11 лютага 2013 года адбылася сустрэча рэктара УА МДПУ імя І.П. Шамякіна В.В. Валетава і намесніка начальніка Мазырскага РАУС С.П. Кадола з замежнымі студэнтамі і слухачамі падрыхтоўчых курсаў.

 У межах сустрэчы былі асветлены пытанні навучання і знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.

Валянцін Васільевіч адзначыў станоўчую дынаміку супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Туркменістан у галіне адукацыі і выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва дзвюх суверэнных дзяржаў. Таксама адзначыў, што ў ВНУ створаны ўсе ўмовы для паспяховай вучобы замежных студэнтаў. Традыцыі ВНУ прывабныя для інтэлектуальнай моладзі, у тым ліку і з замежных дзяржаў. Матэрыяльна-тэхнічная база дазваляе не толькі паспяхова вучыцца, але і актыўна займацца спортам, мастацкай самадзейнасцю, навукова-даследчай працай. Парадак і дысцыпліна – нарматыўна зацверджаныя крытэрыі якаснай работы ўніверсітэта і непахісныя традыцыі, якія абавязаны свята захоўваць усе студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Намеснік начальніка Мазырскага РАУС Кадол С.П. звярнуў увагу на тое, што складанымі для замежных грамадзян з'яўляюцца першыя месяцы знаходжання ў замежнай дзяржаве, у так званы перыяд адаптацыі, калі грамадзяне іншай краіны, іншай культуры “ўжываюцца” ў новае адукацыйнае і прававое асяроддзе. Работа па суправаджэнні адаптацыйных працэсаў вядзецца як у межах устаноў адукацыі, так і з боку праваахоўных органаў, супрацоўнікаў аддзяленняў па грамадзянстве і міграцыі. Дадзеная сустрэча з'яўляецца адным з планавых мерапрыемстваў па прафілактыцы і прадухіленні правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.

inostr

Дадатковая інфармацыя