«ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!»

Фiлалагiчны факультэт

«ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!»

У выкананні студэнтаў 2, 4 і 5 курсаў (Дзенісовіч А., Сілінец В., Нахаенка А., Карпавай М., Кудзін М., Лемеза Ю., Анціпенака Ю., Гаўрылавец К., Яраш В.) мы пачулі бессмяротныя радкі аб роднай мове вядомых паэтаў.

Асабліва ўсхвалявалі выступленні запрошаных паэтаў-землякоў.

Узнёслыя, шчырыя словы, прысвечаныя роднай мове, прагучалі ў выступленні аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў, актрысы, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Г.М.Дашкевіч.

Працягам свята, цудоўным памятным імгненнем было выступленне барда, аўтара зборнікаў песень М.М.Копача.

Колькі ўзнёслых і прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і думамі пра свой край, мову прагучала ў выступленні паэта, кандыдата філалагічных навук, дацэнта А.К.Малюка.

Усе прысутныя адчулі вялікую асалоду ад прачытанных аўтарамі паэтычных твораў.

Свята аб’яднала людзей неабыякавых, творчых – усіх, хто імкнецца спазнаць і развіваць родную мову.

Падобныя мерапрыемствы ўжо сталі традыцыйнымі на філалагічным факультэце, таму мы спадзяемся хутка ўбачыць нашых гасцей зноў ва ўніверсітэце.

 

Дадатковая інфармацыя