Аб факультэце

Фiлалагiчны факультэт

Аб факультэце


Развіццё сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Палескім рэгіёне прадвызначыла падрыхтоўку інжынерна-педагагічных кадраў у горадзе Мазыры.

З гэтай мэтай у 1976 годзе ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце на факультэце агульнатэхнічных дысцыплін і фізікі была пачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці "Выкладчык агульнатэхнічных дысцыплін і працы" з прысваеннем кваліфікацыі "Выкладчык-майстар агульнатэхнічных дысцыплін і працы".

Першы выпуск спецыялістаў дадзенага профілю адбыўся ў 1980 годзе.

З верасня 1982 года быў арганізаваны факультэт агульнатэхнічных дысцыплін і працы, які ў 1989 годзе пераўтвораны ў інжынерна-педагагічны.

У розны час дэканамі факультэта былі:

  • з пачатку адкрыцця на працягу двух гадоў факультэтам кіраваў к.п.н., дацэнт Худзякоў А.А.;
  • з 1984 па 1990 год – к.п.н., прафесар Шчур М.К.;
  • з 1990 па 1999 год – к.т.н., дацэнт Пакштас В.К.;
  • з 1999 па 2001 год – к.п.н., дацэнт Савянок П.І.;
  • з 2001 па 2003 год – к.т.н., дацэнт Рэдзькін В.П.;
  • з 2003 па 2008 год – к.п.н., дацэнт Бакланенка Л.Н.

У склад факультэта ўваходзіць 5 кафедр: асноў машынабудавання і методыкі выкладання машынабудаўнічых дысцыплін, асноў будаўніцтва і методыкі выкладання будаўнічых дысцыплін, аграінжынерыі і методыкі выкладання аграінжынерных дысцыплін, эканомікі, псіхалогіі.

На кафедрах факультэта на пастаяннай аснове працуюць 66 супрацоўнікаў прафесарска-выкладчыцкага i абслугоўваючага складу, з іх: 4 прафесары, дактары навук; 21 дацэнт, кандыдат навук і 28 выкладчыкаў без ступені, 13 лабарантаў і 4 майстры вытворчага навучання.

Факультэт мае 15 спецыялізаваных лабараторый і лекцыйных аўдыторый, 6 навучальных майстэрняў.

У цяперашні час факультэт рыхтуе спецыялістаў інжынерна-педагагічнага профілю па спецыяльнасці 1-08 01 01 "Прафесійнае навучанне" па пяці напрамках спецыяльнасці: "Машынабудаванне", "Будаўніцтва", "Аграінжынерыя", "Эканоміка і кіраванне", "Энергетыка". З пачатку адкрыцця факультэта падрыхтавана звыш 6300 інжынераў-педагогаў па дзённай і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі.

Навукова-даследчая работа

Факультэт падтрымлівае навуковыя сувязі з навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Казахстана і Украіны, сярод якіх УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка”, УА “Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт”, УА “Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт”, УА “Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж”, Расійскі дзяржаўны прафесійна-педагагічны ўніверсітэт, ДУА ВПА “Югорскі дзяржаўны ўніверсітэт” ФДУА ВПА “Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”, УА “Казахскі агратэхнічны ўніверсітэт імя С.Сейфуліна” і УА “Кіеўскі прафесійна-педагагічны каледж імя А.С. Макаранкі”.

Фундаментальныя даследаванні на факультэце

  • Аптымізацыя тэхналогіі нанясення танкаплёначных крэмнійзмяшчальных пакрыццяў для абароны металічных паверхняў ад зносу пры дзеянні высокіх кантактных ціскаў2 (2011–2015). Кіраўнік: Галазубаў А.Л.

Выдаецца факультэцкі зборнік навуковых прац “Тэорыя і практыка інавацыйнай падрыхтоўкі інжынераў-педагогаў”.

Навукова-даследчая работа студэнтаў

Арганізацыя навукова-даследчай работы студэнтаў вядзецца ў межах асноўных навуковых кафедральных тэм. Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы арганізацыі НДРС: напісанне курсавых і дыпломных работ, рэфератаў, удзел у працы гурткоў, навуковых семінараў, студэнцкіх навуковых канферэнцый і інш. за 2011 год студэнтамі апублікавана 45 артыкулаў і тэзісаў у зборніках навуковых прац.

На Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ у 2012 г. былі прысвоены наступныя катэгорыі: 1 ступень – работы, 3 ступень – 1 работа.

Метадычная работа

Калектыў факультэта пастаянна працуе над удасканаленнем вучэбна-метадычнай базы. Выдаюцца метадычныя дапаможнікі і дыдактычныя матэрыялы з улікам сучасных патрабаванняў да выкладання агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. У перыяд з 2006 па 2011 гг. супрацоўнікамі факультэта апублікавана 79 вучэбна-метадычных распрацовак, у тым ліку з грыфам РІПА, ВМА, вядзецца распрацоўка мультымедыйных электронных сродкаў навучання і падручнікаў па рабочых прафесіях. Атрымана і ўкаранёна ў вытворчасць больш за 35 патэнтаў на карысныя мадэлі і вынаходкі.

Выхаваўчая работа

Асноўныя напрамкі дзенасці:

  • фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;
  • падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы; прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
  • стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на інжынерна-педагагічным факультэце вядзецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, які рэгламентуе пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статутам універсітэта, унутранай арганізацыйна-распарадчай дакументацыяй па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дакументамі сістэмы менеджменту якасці ўніверсітэта.

Асноўнымі мэтамі і задачамі выхаваўчай працы са студэнтамі з'яўляюцца:

  • стварэнне ўмоў для фарміравання ўсебакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца;
  • фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
  • падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;
  • фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
  • авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
  • фарміраванне культуры сямейных адносін;
  • стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

Прыярытэтнымі напрамкамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2012-2013 навучальным годзе з'яўляюцца:

  • грамадзянска-патрыятычнае выхаванне;
  • полікультурнае выхаванне;
  • выхаванне інфармацыйнай культуры;
  • прававое выхаванне;
  • сямейнае выхаванне;
  • сацыяльна-педагагічная падтрымка студэнтаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
  • прафілактыка сацыяльнага сіроцтва і сямейнага недабрабыту;
  • фарміраванне здаровага ладу жыцця;
  • студэнцкае самакіраванне і маладзёжныя арганізацыі і аб'яднанні;
  • навукова-даследчая работа студэнтаў;
  • дадатковая адукацыю дзяцей і моладзі;
  • працаўладкаванне і арганізацыя часовай занятасці моладзі.

 Down1 Культурна-масавыя мерапрыемствы

Down1Грамадзянска-патрыятычнае і сямейнае выхаванне

Down1Прапаганда здаровага ладу жыцця і фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці

Down1Валанцёрская работа

Down1 Студэнцкае самакіраванне

Down1 Формы і метады ідэалагічнай і выхаваўчай работы з навучэнскай моладдзю

Down1 Спіс куратараў акадэмічных груп інжынерна-педагагічнага факультэта (на 1 лістапада 2012)

Сістэма кіравання выхаваўчай дзейнасцю на факультэце

Пытаннямі арганізацыі і правядзення выхаваўчай і ідэалагічнай работы на факультэце курыруюць дэкан і намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце. Метадычную падтрымку аказвае аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю ўніверсітэта. У мэтах стварэння атмасферы сапраўднай і нязменнай клопату аб студэнтах, іх педагагічнай і сацыяльнай падтрымкі на факультэце функцыянуе інстытут куратараў, дзейнасць якіх каардыніруе намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце. Куратары груп рэкамендуюцца загадчыкамі кафедраў з ліку выкладчыкаў, якія маюць досвед выхаваўчай працы. У сваёй дзейнасці куратары кіруюцца Палажэннем аб куратары акадэмічнай групы УА МДПУ імя І.П.Шамякіна, планам выхаваўчай і ідэалагічнай работы інжынерна-педагагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П.Шамякіна і інш. нарматыўна-прававымі актамі.

 

 

Дадатковая інфармацыя