Навуковыя даследаванні
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.02.2026 08:27
У адпаведнасці з пералікам прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2025 № 135 на 2026–2030 гады, з улікам профілю падрыхтоўкі спецыялістаў і згодна з рашэннем навукова-тэхнічнага савета ўніверсітэта (пратакол №11 ад 09.10.2025) загадам рэктара ўніверсітэта №1108 ад 13.10.2025 зацверджаны асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці УА МДПУ імя І.П.Шамякіна на 2026-2030 гады:
1. Тэарэтыка-метадалагічнае і навукова-метадычнае забеспячэнне педагагічнай адукацыі ў кантэксце нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця;
2. Фатоніка і лазерна-аптычныя тэхналогіі, шматфункцыянальныя матэрыялы ў прамысловасці;
3. Фундаментальныя ўзаемадзеянні і тэорыя элементарных часціц;
4. Натуральныя і штучныя экасістэмы паўднёва-ўсходняга Палесся: тэхналогіі захавання і экалагічнай рэабілітацыі прыродных рэсурсаў;
5. Актуальныя праблемы ў моўным і літаратурным кантынууме;
6. Захаванне культурна-гістарычных сувязей, традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, развіццё фізічнай культуры і спорту як аснова сацыяльнай бяспекі беларускага грамадства.
