Навукова-метадычны семінар “Інклюзіўныя тэндэнцыі ў сістэме спецыяльнай адукацыі”

Навукова-метадычны семінар “Інклюзіўныя тэндэнцыі ў сістэме спецыяльнай адукацыі”

28 студзеня 2016 года на базе вучэбнага корпуса № 3 УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся навукова-метадычны семінар “Інклюзіўныя тэндэнцыі ў сістэме спецыяльнай адукацыі”, падрыхтаваны кафедрай практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел адміністрацыя і слухачы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, выкладчыкі і студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Адкрыла семінар Іванова Лілія Мікалаеўна, загадчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, якая ў прывітальным слове адзначыла, што інклюзіўная адукацыя ўваходзіць у тэорыю і практыку сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі з’яўляецца шэраг складаных пытанняў і новых задач, абмеркаванню якіх прысвечана дадзеная сустрэча.

Асноўныя характарыстыкі сучаснай сістэмы спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь раскрыла Міхайлава Екацярына Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі.  Доклад (скачать) Презентация (скачать) 

Жлудава Наталля Сямёнаўна, намеснік дырэктара кампетэнтнаснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, магістр педагагічных навук, ахарактарызавала нарматыўна-прававыя і псіхолага-педагагічныя асновы пераходу сістэмы спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь да інклюзіўнай адукацыі, звязаныя з выхадам Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2015 г. № 401 “Аб падпісанні Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб правах інвалідаў” і прыняццем “Канцэпцыі развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” (загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2015 № 608). Доклад (скачать) Презентация (скачать) 

Сыцько Ірына Мікалаеўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА “Спецыяльны яслі-сад № 30 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мазыра”, старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, у сваім выступленні прадставіла ўдзельнікам семінара вопыт работы па стварэнні адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя як умовы рэалізацыі інклюзіўнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай ступені.  Презентация (скачать)

Аналізу праблемы сацыяльнага развіцця дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах  інтэграванага навучання і выхавання быў прысвечаны даклад Сцельчанка Ірыны Дзмітрыеўны, старшага выкладчыка кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі.  Доклад (скачать) Презентация

Пытанні павышэння жыццястойкасці асобы ва ўмовах абмежаванняў жыццядзейнасці і здароўя абмеркавала з прысутнымі старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, магістр псіхалагічных навук Карповіч Ірына Аляксандраўна Доклад (скачать)

Завяршыўся семінар круглым сталом, у ходзе якога ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб шляхах удасканальвання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з АПФР ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі.

Дадатковая інфармацыя