Першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.08.2013 11:11
9 жніўня 2013 года на пасаду Першага сакратара Гомельскага абласнога камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» абраны Звёздкін Мікалай Міхайлавіч.
Мікалай Міхайлавіч Звёздкін нарадзіўся 25 ліпеня 1984 г. у горадзе Гомелі. Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Магістр тэхнічных навук.
У гады вучобы з'яўляўся старшынёй Гомельскага гарадскога клуба маладога палітыка, Гомельскага абласнога студэнцкага савета.
Працоўны шлях пачаў выкладчыкам кафедры Сістэмы перадачы інфармацыі УА "БелДУТ".
2010-2013 гг. - працаваў у аддзеле па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.