Акцыя «АДНАЎЛЕННЕ СВЯТЫНЬ БЕЛАРУСІ» праходзіць у краіне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.08.2013 16:25
1025-годдзе Хрышчэння Русі - гэта дата, якая мае вялікае значэнне для народаў Беларусі, Расіі, Украіны і для ўсіх краін гістарычнай Русі. З гэтага дня пачаўся адлік нашай свяшчэннай гісторыі.
У межах акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі возьмуць удзел у работах па рэканструкцыі праваслаўных храмаў.
Пералік аб'ектаў для працоўных акцый маладых людзей вызначаецца моладзевымі арганізацыямі сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой. Акрамя таго, плануецца распрацаваць новыя турыстычныя маршруты па месцах адноўленых святынь.
Мэта акцыі - знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Беларускай праваслаўнай царквы, захаванне і папулярызацыя традыцый праваслаўнага хрысціянства, выхаванне і развіццё ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей.
Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» працягнецца да снежня 2013 года. Арганізатарамі выступаюць ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", Беларуская праваслаўная царква, ДУ "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння".