Дабрачынная акцыя «Падаруем казку дзецям»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.06.2013 22:14
Для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Мазыра 6 чэрвеня, у дзень нараджэння А.С. Пушкіна, была праведзена дабрачынная акцыя «Падаруем казку дзецям».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Кралевіч І.М., прарэктар па навуковай рабоце УА МДПУ імя І.П.Шамякіна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, студэнты і выкладчыкамі фізіка-матэматычнага факультэта УА МДПУ імя І.П.Шамякіна, Матвеева С. В., сакратар ПА ГА «БРСМ», спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы УА МДПУ імя І.П.Шамякіна.
Проц Вольга і Проц Дыяна, студэнткі фізіка-матэматычнага факультэта дапамаглі дзецям трапіць у свет казачных прыгод, у свет цудаў і чараўніцтва: пагутарылі пра творы А.С. Пушкіна, успомнілі любімыя казкі і іх герояў, разгадалі загадкі. Пасля заканчэння мерапрыемства выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра падарылі кнігі, сабраныя студэнтамі і выкладчыкамі фізіка-матэматычнага факультэта. Ад прафкама студэнтаў універсітэта дзецям быў уручаны «салодкі казачны падарунак».
Адміністрацыя ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр" выказала падзяку ўніверсітэту за дабрыню і міласэрнасць у адносінах да дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і выказала пажаданне аб далейшым супрацоўніцтве.