Аб факультэце

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Аб факультэце

Агульная інфармацыя

У верасні 2012 г. споўнілася шэсць гадоў з моманту адкрыцця біялагічнага факультэта ў нашым універсітэце. Але, гаворачы пра гісторыю біялагічнай адукацыі, неабходна зазірнуць у 1996 г., калі ва ўніверсітэце была створана кафедра экалогіі і асноў медыцынскіх ведаў. Праз два гады кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне зрабілі магчымым адкрыццё новай спецыяльнасці Біялогія. Ахова прыроды. У 2002 г. створаны факультэт фізічнай культуры і кафедра экалогіі і асноў медыцынскіх ведаў уваходзіць у яго склад. У 2003 г. на базе кафедры створана аддзяленне Біялогія. Ахова прыроды, якое стала асновай для стварэння ў 2006 г. біялагічнага факультэта. 

У склад факультэта ўваходзіць 2 кафедры: кафедра біялогіі і кафедра прыродакарыстання і аховы прыроды.

На кафедрах факультэта на пастаяннай аснове працуюць 34 супрацоўнікі прафесарска-выкладчыцкага саставу, з іх: 1 прафесар, доктар навук; 14 дацэнтаў, кандыдатаў навук; 14 выкладчыкаў без ступені; 5 лабарантаў.

Факультэт мае 11 спецыялізаваных лабараторый і кабінетаў, 3 лекцыйныя аўдыторыі.

Навучальны працэс

У цяперашні час факультэт рыхтуе спецыялістаў біялагічнага профілю па спецыяльнасці 1-02 04 04-03 Біялогія. Ахова прыроды. З пачатку адкрыцця факультэта падрыхтавана больш за 520 педагогаў-біёлагаў па дзённай і завочнай формах навучання.

Навукова-даследчая работа

rektor28 кастрычніка 2011 г. на базе біялагічнага факультэта УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіназарэгістравана навуковая школа доктара біялагічных навук, прафесара кафедры прыродакарыстання і аховы прыроды Валетава Валянціна ВасільевічаБіялагічная разнастайнасць і праблемы экалогіі.

У 2011 г. быў выдадзены зборнік навуковых работ выкладчыкаў біялагічнага факультэта Актуальныя навуковыя даследаванні паўднёвага ўсходу Беларусі пад агульнай рэдакцыяй доктара біялагічных навук, прафесара В.В. Валетава.

Упершыню асістэнту кафедры біялогіі Гайдучэнка Алене Сяргееўне Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў вылучыў Грант на выкананне навукова-даследчага праекта “Ацэнка відавой і папуляцыйнай структуры супольнасцяў дробных млекакормячых з натуральных і тэхнагенна-парушаных экасістэм на тэрыторыях, набліжаных да Чарнобыльскай зоны (Беларусь)”. Памер гранта склаў 280 000 расійскіх рублёў. Даследаванні вядуцца на базе Інстытута праблем экалогіі і эвалюцыі імя А.М. Севярцова Расійскай акадэміі навук. Кіруе выкананнем работ вядучы навуковы супрацоўнік ІПЭЭ РАН, доктар біялагічных навук Барысаў Ю.М. Навуковая стажыроўка дазволіць Алене Сяргееўне значна павысіць навуковы ўзровень матэрыялаў кандыдацкай дысертацыі.


Навукова-даследчая работа студэнтаў

 У 2013 годзе на кафедры былі абаронены 2 магістэрскія дысертацыі:

Малашчанка В.У. Тэма дысертацыі: «Морфаметрычная ацэнка ліставай пласцінкі Betula pendula урбанізаваных ландшафтаў Гомельскай вобласці” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.)

Ганчарык Ю.М. Тэма дысертацыі: “Морфа-біялагічны аналіз рыб рэчышча ракі Днепр у раёне горада Магілёва” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.).

У 2012 годзе на кафедры былі абаронены 2 магістэрскія дысертацыі:

- Лукашэвіч В.Н. Тэма дысертацыі - «Таксанамія, марфа-біялагічны аналіз паўзуноў Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.).

- Зданевіч Т.А. Тэма дысертацыі - «Марфа-біялагічная разнаякаснасць сланечніка ва ўмовах паўднёвага ўсходу Палесся» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.).

У цяперашні час выконваюцца 3 магістэрскія дысертацыі:

- Пракопчык У.І. Тэма дысертацыі - «Распаўсюджанне і сучасны стан паселішчаў крапчатага сусліка Беларусі» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.).

- Дрынеўская Н.А. Тэма дысертацыі - «Відавая разнастайнасць атрутных грыбоў Лельчыцкага і Мазырскага раёнаў» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М.).

 - Максімовіч Ю.В. Тэма дысертацыі – “Ацэнка фітасанітарнага стану Юзэфінскага лясніцтва Драгічынскага раёна і тэрыторый, што прылягаюць да яго” (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М.). У 2012/2013 годзе студэнтамі 5-га курса выконваюцца 8 дыпломных работ, з іх 4 - па заяўках арганізацый:

У 2012/2013 годзе студэнтамі 5-га курса плануецца падрыхтоўка 8 дыпломных работ, з іх 4 – па заяўках арганізацый:

- Вераб’ёва М.М. Тэма работы - «Асаблівасці натальнага развіцця бясхвостых амфібій г. Мазыра і яго ваколіц». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А. Работа выконваецца па заяўцы ДУА «Парахонская сярэдняя школа Пінскага раёна».

 - Дубініна А.В. Тэма работы - "Ацэнка экалагічнага стану вадаёмаў зон адпачынку г. Гомеля». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М. Работа выконваецца па заяўцы ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Гомеля”.

 - Сечка С.М. Тэма работы - «Фітапатагенны стан драўняных парод Лельчыцкага раёна». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. Работа выконваецца па заяўцы Лельчыцкага лясгаса.

 - Ярасевіч Ю.С. Тэма работы - «Марфалогія і прадуктыўнасць азімага рапсу ва ўмовах паўднёвага ўсходу Палесся». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. Работа выконваецца па заяўцы КСУП «Прудокскае» Калінкавіцкага раёна.

 - Лінкевіч М.Н. Тэма работы - «Асаблівасці росту і развіцця фацэліі піжмаласнай ва ўмовах паўднёвага ўсходу Палесся». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.

- Бобр В.П. Тэма работы - «Біялагічная прадуктыўнасць аўса пры выкарыстанні рэгулятараў росту ва ўмовах Мазырскага раёна». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.

- Ляшчынская Ю.Ю. Тэма работы - «Відавая разнастайнасць травяністай расліннасці поймы р. Прыпяць». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.

- Мурадава Н.Р. Тэма работы - «Відавая разнастайнасць дзікарослых травяністых раслін г. Мазыра». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.

На кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “ІНТЭЛБІЯ” (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.). У рабоце дадзенай лабараторыі ўдзельнічалі выпускнікі біялагічнага факультэта 2012 г. Аўхачаў А.В., Грамовіч А.В. і студэнты 5-га курса Мурадава Н.Р., Пержаніца В.В.

У складзе лабараторыі таксама функцыянуе навукова-даследчы гурток «Тэрыёлаг» (навуковы кіраўнік - асістэнт кафедры біялогіі Гайдучэнка А.С.). У гуртку займаюцца 15 студэнтаў 3-5-х курсаў біялагічнага факультэта.

За перыяд 2011-2013 гг. студэнтамі апублікавана 52 артыкулы. Па выніках навуковых даследаванняў у навучальны працэс біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, сярэдніх школ № № 8 і 12 г. Мазыра і УА “Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй” ўкаранёна 17 актаў.

Метадычная работа

У 20112012 навучальным годзе былі выдадзены дапаможнікі, рэкамендаваныя вучэбна-метадычным абяднаннем па адукацыі ў галіне фізічнай культуры:

1. Физиология: практические рекомендации по выполнению лабораторных работ / В.В. Валетов, Е.И. Дегтярева. – Мозырь: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2011. – 124 с.

2. Физиология: курс лекций по управляющим системам организма человека: в 2 ч. / Е.И. Дегтярева. – Мозырь: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2011. – Ч. 1. – 133 с.

3. Физиология: методические рекомендации по выполнению лабораторных работ / Е.И. Дегтярева. – Мозырь: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2012. – 150 с.

4. Статическая биохимия: пособие / И.В. Котович, О.П. Позывайло. –Мозырь: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2012. – 179 с.

 
Выхаваўчая работа

Асноўныя напрамкі работы:

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;

падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

прапаганда здаровага ладу жыцця;

фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы.

Дадатковая інфармацыя