Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў
27 верасня 2013 г. Міжнародныя Шамякінскія чытанні “ПІСЬМЕННІК – АСОБА – ЧАС”

Шаноўныя калегі!
27 верасня 2013 г. кафедра літаратуры філалагічнага факультэта праводзіць ІІІ Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік – Асоба – Час”, якія адбудуцца 27 верасня 2013 года.
Для абмеркаванне вынесены наступныя тэмы:
- творчасць і літаратурна-грамадская дзейнасць І. Шамякіна ў кантэксце ХХ стагоддзя;
- літаратурныя генерацыі ХХ – ХХІ стст.: эстэтычна-аксіялагічныя пошукі;
- нацыянальны вобраз свету праз прызму часу і новыя культурныя парадыгмы;
- сучасны літаратурны працэс: праблемы зместу і формы;
- творчасць І. Шамякіна і праблемы выкладання літаратуры ў школе і ВНУ;
- вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
- мова і стыль мастацкай літаратуры;
- актуальныя праблемы сучаснай лінгвістыкі.
Выданне зборніка навуковых матэрыялаў плануецца да пачатку правядзення канферэнцыі.
