Аспірантура інфармуе

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Аспірантура інфармуе

aspirantura-1

З 1 СНЕЖНЯ 2013 г. АБ'ЯЎЛЯЕЦЦА КОНКУРС НА АТРЫМАННЕ НАДБАЎКІ ДЛЯ АСПІРАНТАЎ ДРУГОГА, ТРЭЦЯГА ГАДОЎ НАВУЧАННЯ

Для ўдзелу ў Конкурсе аспірант прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заяву на імя рэктара ўніверсітэта аб допуску да ўдзелу ў конкурсе;
  • справаздачу аб выніках навукова-даследчай дзейнасці (у аб'ёме - да 7 старонак друкаванага тэксту), якая прадастаўляецца як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе і змяшчае:
  • атрыманыя вынікі даследавання;
  • спіс навуковых публікацый;
  • пералік дакладаў, паведамленняў, зробленых на навуковых канферэнцыях (з указаннем поўнай назвы канферэнцыі, месца і даты правядзення; формы ўдзелу);
  • пералік гаспадарчых дагавораў;
  • пералік НДР з нумарам дзяржрэгістрацыі, кіраўніком ці выканаўцам якіх быў ці з'яўляецца аспірант;
  • рэкамендацыю навуковага кіраўніка;
  • матываванае абгрунтаванне савета факультэта, на якім навучаецца аспірант, для прызначэння Надбаўкі (у форме выпіскі з пратакола пасяджэння савета факультэта).

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне надбаўкі прымаюцца ў аспірантуры універсітэта з 2 па 11 снежня 2013 г. (вучэб. корпус 1, аўд. 220).

Дадатковая інфармацыя