Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў
2 мая 2013 года пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.03.2013 12:51
РЭГІСТРАЦЫЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
ДЛЯ ПРАХОДЖАННЯ
ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ТЭСЦІРАВАННЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА
па адрасе:
г.Мазыр, вул. Студэнцкая, 28, аўд.132
|
Дні рэгістрацыі |
Графік работы |
|
02.05.2013 – 01.06.2013 (працоўныя дні), 18.05.2013 (субота) |
з 900 да 1900 |
|
25.05.2013, 01.06.2013 (суботнія дні) |
з 900 да 1800 |
|
Нядзеля, 04.05.2013, 11.05.2013 (суботнія дні),
09.05.2013, 10.05.2013, 14.05.2013
|
Выхадны |
Пры рэгістрацыі абітурыент прад'яўляе арыгінал дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна РБ, пашпарт замежнага грамадзяніна, пасведчанне бежанца, від на жыхарства ў РБ) альбо даведку, якая выдаецца ў выпадку крадзяжу або страты дакумента, які сведчыць асобу.
Аплата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ ажыццяўляецца на р/р 3632902290135, АСБ «Беларусбанк» код 678, атрымальнік плацяжу - Установа адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна», УНП 400083888, ОКПО 02148056.
Кошт складае 10 000 беларускіх рублёў за адзін прадмет.
Асобы, якія маюць ільготы па аплаце за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ, прад'яўляюць дакумент, які пацвярджае права на льготы.
Даведкі па тэлефоне: (0236) 324317.
