АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ВЫКЛАДАННЯ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ВЫКЛАДАННЯ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ

01-04-1

25 сакавіка 2013 г. у межах мерапрыемстваў пераддыпломнай практыкі адбылася сустрэча студэнтаў 5 курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца ў дзённай форме атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях “Нямецкая мова. Англійская мова”, “Англійская мова. Нямецкая мова”, “Англійская мова. Інфарматыка”, з галоўным спецыялістам Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Казючыц Алай Алегаўнай. 

А.А.Казючыц выступіла перад студэнтамі з дакладам на тэму “Актуальныя пытанні выкладання замежных моў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь”, у якім асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці больш якаснага навучання школьнікаў вуснаму маўленню, падрыхтоўцы да выпускнога экзамену па замежнай мове ў 2013 навучальным годзе, азнаямленню з нарматыўнымі дакументамі па арганізацыі выкладання замежных моў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Студэнты з вялікай цікавасцю паставіліся да праблематыкі дакладу, падзяліліся з Алай Алегаўнай сваім першым вопытам выкладання падчас пераддыпломнай практыкі і змаглі задаць шэраг пытанняў, якія былі звязаны з арганізацыяй навучальнага працэсу па замежных мовах.

Абмен думкамі і прапановамі пяцікурснікаў з А.А. Казючыц атрымаўся вельмі эмацыянальным і пазнавальным. І паколькі час сустрэчы быў абмежаваны, Ала Алегаўна прапанавала студэнтам накіроўваць ёй пытанні ў пісьмовай форме, а пры наяўнасці зацікаўленасці ў далейшых зносінах паабяцала працягнуць дыялог з дапамогай Інтэрнэту.


               01-04-2

Дадатковая інфармацыя