Навукова-метадычны семінар “ФАРМІРАВАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ СТУДЭНТАЎ”

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Навукова-метадычны семінар “ФАРМІРАВАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ СТУДЭНТАЎ”

konkurs-114 сакавіка 2013 года кафедра сацыяльна-гуманітарных навук УА МДПУ імя І.П. Шамякіна правяла навукова-метадычны семінар для студэнтаў, куратараў акадэмічных груп, настаўнікаў агульнаадукацыйных школ “Фарміраванне інфармацыйнай культуры студэнтаў”.

 

 

На семінары выступілі:

  • кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, заг. кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Кірылаў Юрый Мікалаевіч з дакладам па тэме “Інфармацыйнае грамадства і інфармацыйная культура студэнтаў”;
  • кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры інфарматыкі Сергіевіч Мікалай Уладзіміравіч з дакладам “Інфарматалагічныя аспекты інфармацыйнай культуры студэнтаў”;
  • метадыст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Міхневіч Святлана Аляксандраўна з паведамленнем на тэму “Праблемы фарміравання інфармацыйнай культуры студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна”;
  • бібліятэкар Айно Ківінен з дакладам “Інфармацыйная культура як спосаб уваходжання ў інфармацыйнае грамадства”;
  • бібліятэкар Вольга Логінава з дакладам на тэму “Электронныя рэсурсы бібліятэкі ў дапамогу вучэбнай і навуковай дзейнасці”;
  • бібліятэкар Наталля Гуд з паведамленнем “Міжбібліятэчны абанемент як бібліятэчная паслуга”.

Дадатковая інфармацыя