Віншуем нашых спартсменаў з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету ў Венгрыі!

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Віншуем нашых спартсменаў з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету ў Венгрыі!

logo

12 мая 2013 года ў Сегедзе (Венгрыя) завяршыўся першы этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ. Паспяхова стартавалі ў новым сезоне студэнты і выпускнікі нашага ўніверсітэта.

 

 

yurenya-2

 

Алег Юрэня (студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна) заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 5000 метраў і сярэбраны медаль на дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы-адзіночцы.

 

 

lodka4

 

Вольга Худзенка, Надзея Папок, Маргарыта Цішкевіч (студэнткі 4 курса факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна), Аляксандра Грышына заваявалі бронзавы медаль на дыстанцыі 500 метраў у байдарцы-чацвёрцы.

 

 

06 C2

 

Дзмітрый Рабчанка (выпускнік факультэта фізічнай культуры УА МДПУ ім. І.П. Шамякіна) і Аляксандр Валчэцкі заваявалі сярэбраны медаль на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-двойцы.

 

Віншуем нашых спартсменаў! Жадаем ім і ў далейшым  лёгкай вады!

Дадатковая інфармацыя