Прыгажосць выратуе свет!

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Прыгажосць выратуе свет!

 

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна - гэта ўстанова адукацыі, дзе рыхтуюць прафесійных педагогаў, а таксама вялікую ўвагу надаюць усебаковаму развіццю студэнцкай моладзі, яе здароўю, прыгажосці і інтэлекту.

2 мая 2013 года ў ДК МНПЗ адбыўся штогадовы агульнаўніверсітэцкі конкурс прыгажосці і грацыі "Міс універсітэт-2013». За тытул пераможцы змагаліся 10 чароўных канкурсантак, якія прадстаўлялі 7 факультэтаў універсітэта.

Тытул «Міс універсітэт-2013» заваявала студэнтка 1 курса 1 групы філалагічнага факультэта - Сініцкая Таццяна.

Першая Віцэ-міс універсітэта - Раманків Таццяна, студэнтка 1 курса 2 групы факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Другая Віцэ-міс універсітэта - Гулевіч Лізавета, студэнтка 1 кура 3 групы факультэта фізічнай культуры.

Насычанай была і канцэртная праграма конкурсу. У ёй прынялі ўдзел салісты творчых калектываў універсітэта, горада і ДК МНПЗ.

Конкурс прайшоў на высокім арганізатарскім і прафесійным узроўні. Выказваем падзяку рэктарату ўніверсітэта, прафкому студэнтаў універсітэта, кіраўніцтву ДК МНПЗ і, вядома ж, спонсарам за такія значныя падарункі для ўзнагароджання ўдзельніц і пераможцаў. 

Дадатковая інфармацыя