Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў
Адміністрацыя і калектыў універсітэта прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 27-ай гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.04.2013 11:42
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 г., стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя, ад якой у найбольшай ступені пацярпелі Беларусь, Украіна і Расія.
Гомельская вобласць займае дамінуючае месца ў Рэспубліцы Беларусь па ступені і плошчы радыяактыўнага забруджвання тэрыторыі. У 1986 годзе плошча радыяактыўнага забруджвання вобласці склала 28,1 тыс.км2, тады як плошча радыяактыўнага забруджвання ўсёй Украіны – 27,7 тыс.км2, Расійскай Федэрацыі – 35,2 тыс.км2.
Сёння рэалізуецца пятая па ліку Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011–2015 гады і на перыяд да 2020 года. Асноўная задача дзяржпраграмы – далейшае зніжэнне рызыкі неспрыяльных наступстваў для здароўя грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, садзейнічанне пераходу ад рэабілітацыі тэрыторый да іх устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пры безумоўным забеспячэнні патрабаванняў радыяцыйнай абароны.
26 красавіка 2013 года адміністрацыя і калектыў універсітэта прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 27-ай гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі.