2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2apr

embl gramadzyanin2 красавіка 2013 года спаўняецца 17 гадоў з дня падпісання Пагаднення аб Супольнасці паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Гэты дзень стаў пачаткам працэсу шырокамаштабнай інтэграцыі дзвюх краін і ўвайшоў у нашу гісторыю як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Саюз дзвюх дзяржаў прайшоў выпрабаванне часам. Ён адрадзіўся ў нялёгкія постсавецкія гады, калі новыя дзяржавы, якія ўзніклі на руінах Савецкага Саюза, змянілі свае геапалітычныя і стратэгічныя прыярытэты. Гэты выбар быў абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна. Сфарміраваныя ў межах адзінай усходнеславянскай цывілізацыі, на працягу стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне быць разам. Невыпадкова ў ліку чатырох заснавальнікаў Савецкага Саюза ў 1922 годзе былі Расія і Беларусь.

Нашы дзяржавы ўпэўнена ідуць у авангардзе агульнасусветных інтэграцыйных працэсаў. Тысячы і тысячы кааперацыйных нітак звязваюць беларускія і расійскія прадпрыемствы. Яшчэ больш трывалыя культурныя і чалавечыя сувязі ў жыхароў нашых краін.

План мерапрыемстваў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

Інфармацыйныя матэрыялы для куратараў вучэбных груп

 
 

Дадатковая інфармацыя