Таварыская сустрэча па валейболе сярод студэнтаў інтэрнатаў універсітэта

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Таварыская сустрэча па валейболе сярод студэнтаў інтэрнатаў універсітэта

vol-01

28 сакавіка 2013 г. у спартыўнай зале № 3 адбылася таварыская сустрэча па валейболе сярод інтэрнатаў універсітэта, у якой прымалі ўдзел замежныя студэнты. 

Студэнты з Туркменістана з велізарным задавальненнем змагаліся за перамогу. Прыемна адзначыць, што ўдзел прымалі хлопцы не толькі старэйшых курсаў, але і студэнты-першакурснікі.

Перамогу атрымала каманда інтэрната № 2, але і каманда інтэрната № 3 не засталася без увагі. Удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Хацелася б адзначыць, што ў бліжэйшай будучыні адбудзецца таварыская сустрэча па валейболе зборнай каманды замежных студэнтаў УА МДПУ імя І.П.Шамякіна са зборнай камандай студэнтаў УА "Мазырскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа".

Жадаем поспеху нашым удзельнікам!

vol-02vol-03vol-04

Дадатковая інфармацыя