Мы - за здаровы лад жыцця!

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Мы - за здаровы лад жыцця!

29-03-1

embl gramadzyanin28 сакавіка 2013 г. адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця "Моладзь за здароўе!"

 

У конкурсе прынялі ўдзел каманды: "Крок у будучыню" (біялагічны факультэт), "Рэвіт" (факультэт фізічнай культуры), "Добра жыць!" (філалагічны факультэт), "Выключэнне з правілаў" (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі).

Усе выступленні былі яркімі і цікавымі. Першае месца заняла каманда філалагічнага факультэта "Добра жыць!", якая ў красавіку 2013 года будзе прадстаўляць наш універсітэт на абласным этапе конкурсу агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Усе каманды-ўдзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі ад прафкома студэнтаў.

29-03-2 29-03-329-03-4

  29-03-5 29-03-6 29-03-7

 29-03-8 29-03-9 29-03-10 

29-03-11 29-03-12 29-03-13

 
 

Дадатковая інфармацыя