Госці ўніверсітэта - удзельнікі Рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Госці ўніверсітэта - удзельнікі Рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах

olimpiada

26 сакавіка 2013 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася сустрэча прафесарска-выкладчыцкага складу з удзельнікамі Рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах.

Сёння ў свеце роля замежнай мовы важная і бясспрэчная. XXI стагоддзе абвешчана ЮНЕСКА стагоддзем паліглотаў. Сёння важна выхаваць асобу, якая будзе гатова да ўдзелу ў міжкультурнай камунікацыі на замежнай мове. Асновай быцця і мыслення XXI стагоддзя з'яўляецца дыялог розных культур.

З прывітальным словам да навучэнцаў звярнуўся рэктар універсітэта доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў, які адзначыў важную ролю Мазырскай ВНУ ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для Палескага рэгіёну.

Перад удзельнікамі алімпіяды выступілі Член Савета Рэспублікі І.М. Кралевіч, дэкан філалагічнага факультэта Л.В. Ісмайлава, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В.В.Шапялевіч, студэнты філалагічнага факультэта В. Маразевіч і А. Мелканян.

З цікавасцю госці азнаёміліся з выставай спартыўных дасягненняў і творчых работ студэнтаў універсітэта, цёпла прымалі выступленні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці філалагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.

Правядзенне такіх сустрэч спрыяе ўмацаванню супрацоўніцтва нашай ВНУ з установамі адукацыі Рэспублікі.

28-03-001128-03-001229-03-001

 29-03-003 29-03-004 29-03-006

Дадатковая інфармацыя