Свята провадаў зімы на філалагічным

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Свята провадаў зімы на філалагічным

m-1

14 сакавіка на філалагічным факультэце (вучэбны корпус № 3) адбылося фальклорна-тэатралізаванае свята Масленіца, прысвечанае провадам зімы.

Масленіца - старажытнае перадвясенняе свята, звязанае з культам прыроды ў славянскіх народаў, якоеі азначае ўрачыстыя провады зімы. Гэта першае свята ў гонар сонца. Суправаджаецца Масленіца масленічныя песнямі, жартамі, танцамі і, вядома блінамі, без якіх не зладзіць провады зімы.

Студэнты спецыяльнасці "Нямецкая мова. Англійская мова" 2 курса 2 групы (куратар Пухнарэвіч Л.С.) запрасілі на святочнае народнае гулянне ў гонар Масленіцы сваіх аднакурснікаў і выкладчыкаў. Тэатралізаванае прадстаўленне ў яркіх нацыянальных касцюмах, якое ўсяляла надзею на хуткую і цёплую вясну, не пакінула нікога абыякавым, атрымалася вельмі маляўнічым, яркім і вясёлым.

m-2m-3m-4

Дадатковая інфармацыя