Масленіца, масленіца – блінком паласавацца!

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Масленіца, масленіца – блінком паласавацца!

18 02

Пад такім дэвізам 15 сакавіка 2013 г. ў навучальным корпусе № 2 адбылося святкаванне Масленіцы. Свята было падрыхтавана студэнцкім актывам інжынерна-педагагічнага факультэта і факультэта тэхналогіі.

Студэнцкія будні насычаны штодзённай вучэбнай работай, таму прапанова сабрацца разам у цёплай сяброўскай атмасферы былаа прынята ўсімі з вялікай радасцю. Народныя святы з'яўляюцца вельмі эфектыўнай мадэллю камунікацыі, якая дазваляе данесці важную інфармацыю і стварыць даверлівую атмасферу сярод удзельнікаў мерапрыемства.

Па старой славянскай традыцыі доўгі стол, накрыты ў фае навучальнага корпуса № 2 (вул. Рыжкова), быў запоўнены пачастункамі, якія мог паспрабаваць кожны, хто прыйшоў на свята. Гасцям былі прапанаваны бліны з варэннем, духмяны чай, а самае галоўнае – вясёлы настрой, які панаваў на імправізаваным свяце, жарты і прымаўкі, міні-конкурсы, якія не пакінулі нікога абыякавым. Візітная картка арганізатараў свята – ветлівасць і гасціннасць.

Прысутныя на свяце рэктар універсітэта прафесар В.В. Валетаў, прарэктары, дэканы, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты адзначылі, што свята атрымалася на славу. Бліны былі смачнымі, а настрой вясёлым.

18 01 18 08 18 05
     18 04      18 07  18 06
 

Дадатковая інфармацыя