"100 ідэй для Беларусі"

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

"100 ідэй для Беларусі"

embl gramadzyaninГрамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" рэалізуе Рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі.

 

 

 

 Намінацыі работ праекта:

“Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі”,

“Эканамічныя ініцыятывы”,

“Грамадзянскія ініцыятывы”,

 “Фарміраванне здаровага ладу жыцця” і інш

Крытэрыі адбору:

адпаведнасць праекта (ідэі) умовам конкурсу;

сацыяльная значнасць праекта (ідэі);

актуальнасць і інавацыйны падыход да вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем;

рэсурсныя і кадравыя магчымасці рэалізацыі праекта (ідэі);

сістэмнасць і адраснасць праекта (ідэі);

адпаведнасць мерапрыемстваў праекта (ідэі) пастаўленым задачам;

рэалістычнасць і эфектыўнасць плануемых вынікаў і наяўнасць перспектыў далейшага развіцця праекта (ідэі). 

Патрабаванні да афармлення работы:

Кожны інавацыйны праект (ідэя) павінен змяшчаць:

электронную візітку праекта (ідэі) – уяўляе сабой графічную выяву (у JPG-фармаце з разрашэннем не менш за 800*600 px), ілюструе сутнасць праекта (ідэі);

кароткае апісанне праекта (ідэі) – тэкставы дакумент Microsoft Office Word фармату А4 агульным аб'ёмам 3-5 старонак друкаванага тэксту (шрыфт тэксту - «Тimes», памер шрыфта – 14, міжрадковы інтэрвал – 1,5, верхняе поле – 1,5 см, ніжняе – 2,5 см, левае – 2,5 см, правае – 1,5 см;

адпаведныя прыкладання (фота- і відэаматэрыялы, графікі, табліцы, мультымедыйныя прэзентацыі і інш, аформленыя ў адвольнай форме – зручнай для разумення і засваення інфармацыі).

У кароткім апісанні павінны быць дакладна сфармуляваны і абгрунтаваны:

мэты і задачы праекта (ідэі);

аналіз паднятай праблемы (актуальнасць, задума, тэарэтычнае абгрунтаванне, рашэнне);

вынікі даследаванняў і (або) апісанне практычных распрацовак;

рэалізацыя задумы (арганізацыя працы, выніковасць, практычная значнасць і (або) арыгінальнасць).

Заяўкі на ўдзел (уласныя інавацыйныя ідэі і праекты), накіраваныя на рашэнне задач сацыяльна-эканамічнага, культурнага, гістарычнага, духоўна-маральнага развіцця рэспублікі, накіроўваюцца ў ПА ГА «БРСМ» УА МДПУ ім. І.П. Шамякіна (каб. 216, тэл.: 8-0236-32-43-25, moz.gk @ mail.ru)

 

Форма заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім праекце "100 ідэй для Беларусі"

 

 

 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя