Прафесійная культура сучаснага педагога: тэорыя і практыка фарміравання

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Прафесійная культура сучаснага педагога: тэорыя і практыка фарміравання

Галоўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі:

– складнікі прафесійнай культуры сучаснага педагога;

– культура педагагічных зносінаў;

– прафесійна-асабовыя якасці сучаснага педагога;

– імідж і прафесійнае майстэрства педагога;

– малады настаўнік: шлях у прафесію.

Адкрываючы сустрэчу, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Л.В. Ісмайлава падкрэсліла, што разнастайнасць і складанасць прафесійных функцый, спецыфіка педагагічнай дзейнасці патрабуюць не толькі кампетэнтнасці, але і высокіх асабістых якасцей і прафесійнай культуры будучых спецыялістаў.

Тэму прадоўжыла дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынава з паведамленнем “Сучасны настаўнік ва ўяўленні будучых педагогаў”, у якім прааналізавала вынікі праведзенага на філалагічным факультэце анкетавання.

Аб педагагічным вопыце, атрыманым падчас практыкі, расказалі Катрук К.А., Ягмурава У.Ю., студэнты 4 курса філалагічнага факультэта.

Зацікаўленая і ажыўленая дыскусія ў ходзе круглага стала паказала разуменне яго ўдзельнікамі важнасці пытанняў, што абмяркоўваліся, і дазволіла адзначыць галоўнае: сучасная школа чакае маладога спецыяліста, які валодае рознабаковымі ведамі, высокім узроўнем прафесійнай культуры, гатовага працаваць ва ўмовах, якія хутка змяняюцца.

Напрыканцы пасяджэння ўдзельнікі выказалі пажаданне прадоўжыць правядзенне падобных круглых сталоў і запрашаць для ўдзелу студэнтаў розных факультэтаў.

Л.В. Ісмайлава, дацэнт кафедры

педагогікі і псіхалогіі

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя