ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ

ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання адбыліся. Яўка выбаршчыкаў у цэлым па рэспубліцы склала 74,3%, у Гомельскай вобласці –76,6%. Па Мазырскаму раёну аддалі свае галасы за кандыдатаў 74% выбаршчыкаў. Па выніках выбараў усяго па Гомельскай вобласці ў Палату прадстаўнікоў абрана 16 дэпутатаў. Па Мазырскай выбарчай акрузе № 42 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў пятага склікання абраны М.Ф. Расоха.

 Прыемна адзначыць, што актыўную грамадзянскую пазіцыю праявілі студэнты нашага ўніверсітэта (яўка выбаршчыкаў па выбарчым участку № 10, размешчаным ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, склала больш за 80%). Шмат у чым гэта стала магчымым дзякуючы інфармацыйным сустрэчам кіраўніцтва ВНУ са студэнтамі, а таксама выступленню самога кандыдата ў дэпутаты па Мазырскай акрузе М.Ф. Расохі перад студэнцкай аўдыторыяй.

 Дзейнасць Парламента з'яўляецца лагічным працягам работы па фарміраванні заканадаўчай базы ў адпаведнасці з прынцыпам "дзяржава для народа”. Аснова дзяржаўнай палітыкі – яе сацыяльная накіраванасць, імкненне ўлічыць інтарэсы кожнага грамадзяніна і абараніць усіх тых, хто найбольш мае ў гэтым патрэбу: пенсіянераў, ветэранаў, дзяцей-сірот, сем'і з дзецьмі. Як вынік – у рэспубліцы забяспечваюцца штогадовы рост заработнай платы і дзяржаўных пенсій, зніжэнне ўзроўню беспрацоўя.

 

Дадатковая інфармацыя