Удзел у семінары “Даследчая дзейнасць школьнікаў” выкладчыкаў фізіка-інжынернага факультэта

Удзел у семінары “Даследчая дзейнасць школьнікаў” выкладчыкаў фізіка-інжынернага факультэта

27

 18 мая 2019 года Іваненка Л.А. і Аўсіюк А.М., дацэнты кафедры фізікі і матэматыкі фізіка-інжынернага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, прынялі ўдзел у семінары “Даследчая дзейнасць школьнікаў” на базе ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”.
У сваіх выступленнях выкладчыкі расказалі пра асаблівасці арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў па матэматыцы і фізіцы. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі Л.А. Іваненка пазнаёміла з перспектыўнымі накірункамі даследчай дзейнасці школьнікаў па матэматыцы, са структурай, зместам, асаблівасцямі афармлення навуковай работы. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі А.М. Аўсіюк расказала аб арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў пры вывучэнні фізікі. Вялікую цікавасць удзельнікаў семінара выклікала даследчая работа “Батарэйка з гародніны і садавіны”, выкананая пад яе кіраўніцтвам.
Адміністрацыя ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” выказала ўдзячнасць універсітэту і факультэту, выказаўшы надзею на далейшае супрацоўніцтва. 

Дадатковая інфармацыя