Чэмпіянат Беларусі па панкратыёне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.05.2019 07:05
26–27 красавіка ў г. Стоўбцы праходзіў чэмпіянат Беларусі па панкратыёне. У спаборніцтвах прымалі ўдзел самыя моцныя байцы краіны. Спаборніцтвы сталі адборачным этапам для спартсменаў, якія прымуць удзел у чэмпіянаце Еўропы і свету ў 2019 годзе.
Студэнт першага курса факультэта фізічнай культуры Засінец Дзмітрый Уладзіміравіч заняў першае месца ў вагавай катэгорыі 77 кг, узрост 20+.
Віншуем спартсмена і жадаем далейшых поспехаў!
